The Legal Aid Society of Mid-New York, Inc.
"Serving the Legal Needs of Low Income People Since 1952"

Utica | Syracuse | Binghamton | Watertown | Oswego | Oneonta | Cortland | Farmworker Law Project
Board | Management & Administration | Legal Staff | Support Staff
subglobal8 link | subglobal8 link | subglobal8 link | subglobal8 link | subglobal8 link | subglobal8 link | subglobal8 link

This is the logo of the Legal Aid Society of Mid-New York, representing service to both our urban and rural clients. This is a Donate Now! button.



Language Gateway
Tuesday September 19 2017

     

Сардэчна запрашаем да Грамадства юрыдычнай дапамогi Сярэдняга Нью-Ёрка. Мы прапануем бясплатную юрыдычную iнфармацыю, прававыя саветы и юрыдычнае прадстаўнiцтва людзям, якiя не могуць дазволiць сабе паслугi адваката.



Мы прапануем юрыдычную дапамогу ў наступных акругах штата Нью-Ёрк:
Брум, Каюга, Чэнанга, Кортлэнд, Дэлавэр, Хэркiмэр, Джэферсан, Люiс, Мэдысан, Анэiда, Анандага, Асвэга, Ацэга


Паглядзiце вiдэа пра юрыдычную дапамогу

Тут некалькi прыкладаў прававых праблем, з якiмi мы змаглi б дапамагчы:

-Абывацельскiя праблемы, такiя як праблемы з доўгам

-Праблемы з занятасцю, такiя як дыскрымiнацыя на працы або несправядлiвая заработная плата

-Праблемы ў школе, такiя як атрыманне дапамогi ў школе для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

-Сямейныя праблемы, такiя як развод, апека над дзецьмi, алiменты, шлюбная падтрымка i гвалт у сям'i

-Праблемы з атрыманнем медыцынскага страхавання або медыцынскiх паслуг

-Жыллёвыя праблемы, такiя як высяленне, пазбаўленне права выкупу закладной i праблемы з тым, каб арэндадавец зрабiў рамонт

-Грамадская дапамога, такая як дзяржаўная дапамога, талоны на харчаванне, сацыяльнае забеспячэнне, дадатковы даход бяспекi (SSI), дапамога па беспрацоўі i iншая дапамога

-Праблемы iмiграцыi, такiя як атрыманне грамадзянства ЗША

-Прававыя дакументы, такiя як завяшчаннi i даверанасцi


Мы не можам прадстаўляць вас у крымiнальнай справе або дапамагаць вам, калi вы атрымалi штраф за парушэнне правiлаў вулiчнага руху. Калi вас абвiнавачваюць у здзяйсненнi злачынства, звярнiцеся да дзяржаўнага абаронца ў вашым рэгiёне.

У большасцi выпадкаў мы можам дапамагчы толькi людзям з нiзкiм даходам. Аднак, калi вам 60 гадоў або больш цi калi вы з'яўляецеся ахвярай гвалту ў сям'i, то вам магчыма дапамогуць нават калi ў вас не нiзкi даход.

Каб атрымаць дапамогу па нашай праграме, вы можаце прыйсцi ў адзiн з нашых офiсаў. Мы бясплатна дамо вам спецыяльна падрыхтаванага перакладчыка, якi будзе прысутнiчаць на месцы цi перакладаць па тэлефону, калi вы прыйдзеце.

Вы таксама можаце патэлефанаваць нам па бясплатнаму тэлефону 1-877-777-6152. Скажыце работнiку, на якой мове вы размаўляеце. Магчыма вам спатрэбiцца чакаць на тэлефоне некалькi хвiлiн, пакуль мы звяжамся з перакладчыкам.

Усюды ў ЗША былi скарочаны выдаткi на прававую дапамогу. У нас ёсць толькi некалькi адвакатаў у штаце супрацоўнiкаў. З-за гэтага мы не можам абслугоўваць усiх людзей, якiя звяртаюцца да нас за дапамогай. Магчыма, што мы не зможам узяцца за вашу справу.

Спачатку мы дапамагаем людзям у надзвычайных сiтуацыях. Прыкладамi надзвычайных сiтуацый з'яўляюцца гвалт у сям'I, высяленне, страта дзяржаўнай дапамогi. Для iншых вiдаў спраў можа iснаваць чарга.

Калi мы не зможам узяцца за вашу справу, мы дамо вам iнфармацыю пра iншыя ўстановы, дзе вам змогуць дапамагчы.


Паглядзiце спiс нашых офiсаў


About Us | Contact Us | ©2012 Legal Aid Society of Mid-New York, Inc.